Варатынскі сельсавет
Вараты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варатынь.
Варатынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Варатынь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 118 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1976 года ў склад сельсавета з Кавалёўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Амяленская Слабада, Туркі і Туркоўская Слабада)[2]. 27 верасня 2018 года скасаваны пасёлак Парасля[3].
Былыя населеныя пункты на тэрыторыі Варатынскага сельсавета
правіць- пасёлак Малая Кантора
- пасёлак Дулеў
- пасёлак Глухое Ляда
- вёска Бяляцін
- вёска Падляддзе
- пасёлак Зорка
- пасёлак Малы Восаў
- пасёлак Чырвоная Ніва (хутар Максіма)
- хутар Падхвойкі
- хутар Майдан
- хутар Гарэлае Тапіла
- пасёлак Парасля
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1296 чалавекі[4], з іх 86,2 % — беларусы, 12,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1118 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ ВАРАТЫНЬ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 164
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 27 сентября 2018 г. № 8-3 Об упразднении поселка Поросля Воротынского сельсовета Бобруйского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.