Брунейскі долар
Брунейскі долар (валютны код BND) — валюта Брунея з 1967 года. Звычайна ён абзначаецца сімваламі $ ці B$, каб адрозніць ад іншых доларавых валют, дзеліцца на 100 сенаў.
Брунейскі долар | |||
---|---|---|---|
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | BND | ||
Сімвалы | B$ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 1967 | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Monetary Authority of Brunei Darussalam[d] | ||
Курсы на 19 снежня 2024 года | |||
1 USD | 1,361 BND | ||
1 EUR | 1,415 BND | ||
1 RUB | 0,01316 BND | ||
1 GBP | 1,715 BND | ||
1 JPY | 0,008792 BND | ||
1 BYN | 0,38 BND | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курс брунейскага долара прывязаны да сінгапурскага долара па курсе 1:1 (Сінгапур асноўны гандлёвы партнёр Брунея).
Гісторыя
правіцьПершай валютай Брунея былі ракавінкі. Крыху пазней у якасці валюты выкарыстоўваліся бронзавыя гарбатнікі.
У 1868 годзе Бруней выпусціў алавяныя манеты з аднацэнтавымі манетамі (з 1888 года). Гэты цэнт быў сотай часткай долара Праліваў. Пад час брытанскага пратэктарату ў пачатку 20 стагоддзя, Бруней карыстаўся доларам Праліваў, потым, да 1967 года Малайскім доларам, да выпуску ўласнай валюты.
Брунейскі долар замяніў Малайскі долар у 1967 годзе. Да 1973 года Малайскі долар быў заменены па наміналу Сінгапурскім і Брунейскім доларамі. У наш час сінгапурскі і брунейскі нацыянальныя банкі падтрымліваюць фіксаваны курс да сваіх валют.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брунейскі долар
- Open exchange rates. — Сайт API-правайдара. — OER, 2012.
- Міжнародны валютны фонд. — Афіцыйны сайт. — МВФ, 2011.