Брыгадэфюрар (ням.: Brigadeführer) — спецыяльнае званне вышэйшых службовых асоб СС і СА, адпавядала армейскаму званню генерал-маёр.

Герман Прыс, брыгадэфюрар СС і генерал-маёр Вафен-СС

Гісторыя

правіць

19 мая 1933 года ўведзена ў структуру СС у якасці звання кіраўнікоў асноўных тэрытарыяльных падраздзяленняў СС-Оберабшніт (SS-Oberabschnitt). Гэта найвышэйшае структурнае падраздзяленне арганізацыі СС. Іх налічвалася 17. Яго можна прыраўнаваць да армейскай акругі, тым больш, што тэрытарыяльна межы кожнага оберабшніта супадалі з межамі армейскіх акруг.

З 1936 года ў войсках СС званне брыгадэфюрар адпавядала званню генерал-маёра і пасадзе камандзіра дывізіі.

Да 1942 г. на пятліцах брыгадэфюрараў былі намаляваны два дубовыя лісткі (як у оберфюрара) з зоркай у ніжнім левым вугле. З 1942 г. - тры дубовыя лісткі (раней такія пятліцы насілі групенфюрары).

Змяненне знакаў адрознення вышэйшых фюрараў (генералаў) СС у красавіку 1942 года было выклікана ўвядзеннем звання оберстгрупенфюрар і жаданнем уніфікаваць колькасць зорачак на пятліцах і на пагонах, якія насіліся на ўсіх іншых відах формы, акрамя партыйнай, паколькі з павелічэннем колькасці часцей войскаў СС усё часцей узнікалі праблемы з карэктным распазнаннем званняў СС звычайнымі ваеннаслужачымі вермахта.

Пачынаючы з гэтага звання СС у выпадку прызначэння яго ўладальніка на пасаду ваеннай (з 1936 года) ці паліцэйскай (з 1933 года) службы ён атрымліваў дублюючае званне ў адпаведнасці з характарам службы:

  • брыгадэфюрар СС і генерал-маёр паліцыі — ням.: SS Brigadeführer und der Generalmajor der Polizei
  • брыгадэфюрар СС і генерал-маёр войскаў СС — ням.: SS Brigadeführer und der Generalmajor der Waffen-SS

Знакі адрознення брыгадэфюрара СС і генерал-маёра войскаў СС

правіць

Літаратура

правіць
Малодшае званне
Оберфюрар
Брыгадэфюрар Старэйшае званне
Групенфюрар

Гл. таксама

правіць