Брытанская Цэнтральная Афрыка
Брытанская Цэнтральная Афрыка (англ.: British Central Africa) — брытанскі пратэктарат ва Усходняй Афрыцы.
Пратэктарат | |||||
Брытанская Цэнтральная Афрыка | |||||
---|---|---|---|---|---|
British Central Africa | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Зомба | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Блантайр | ||||
Мова(ы) | англійская | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | Rhodesian pound[d] | ||||
Плошча | 109342 км² | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Віндзорская | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Каралева | |||||
• 1891 – 1901 | Вікторыя | ||||
Кароль | |||||
• 1901 – 1907 | Эдуард VII | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў абвешчаны ў 1889 г. брытанскім прадстаўніком (першапачаткова як пратэктарат узвышшаў Шырэ) у адказ на запыт брытанскіх прэсвітарыянскіх місіянераў і прадпрымальнікаў, якія сяліліся на захад ад возера Ньяса з 1860-х гг. Яны былі вымушаны змагацца з гандлярамі рабамі (пераважна арабамі, суахілі і яа), што прыходзілі з усходу ад возера Ньяса і мелі сучасную агнястрэльную зброю. Але пасяленцы таксама не жадалі далучэння да імперыі Сесіла Родса.
У 1891 г. пасля пагаднення з Партугаліяй рашэнне было ратыфікавана брытанскім урадам, вызначаны межы, якія ахоплівалі плошчу 109 342 км². У 1893 г. сталіцай пратэктарата стала Зомба.
У 1907 г. пратэктарат Брытанская Цэнтральная Афрыка быў трансфармаваны ў пратэктарат Ньясаленд.