Брытанскі саюз фашыстаў

Брытанскі саюз фашыстаў (БСФ) (англ.: British Union of Fascists) — брытанская палітычная партыя фашысцкай накіраванасці, створаная падчас Вялікай дэпрэсіі.

Брытанскі саюз фашыстаў
англ.: British Union of Fascists
Выява лагатыпа
Лідар Освальд Мослі
Заснавальнік Освальд Мослі
Дата заснавання 1 кастрычніка 1932
Дата роспуску 1940
Штаб-кватэра Лондан
Краіна
Ідэалогія фашызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя была створана 1 кастрычніка 1932 года брытанскім арыстакратам Освальдам Мослі. Ён заставаўся нязменным лідарам партыі ад заснавання да забароны дзейнасці. У 1936 годзе партыя была перайменавана ў Брытанскі саюз фашыстаў і нацыянал-сацыялістаў, а ў 1937 годзе — ў Брытанскі саюз. У ліпені 1940 года, пасля таго як прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў Уінстан Чэрчыль, Освальд Мослі і большасць яго прыхільнікаў былі арыштаваныя, а Брытанскі саюз фашыстаў быў забаронены.

Літаратура

правіць
  • Skidelsky R. Oswald Mosley. — L., 1981. — P. 25.
  • Mosley O. My Life. L., 1970.
  • Julie V. Gottlieb. Feminine Fascism: Women in Britain’s Fascist Movement, 1923-45. London: I.B.Tauris, 2003.