Брэсцкая мэблевая фабрыка

Брэсцкая мэблевая фабрыка — прадпрыемства ў Брэсце, якое існавала ў 1956-2018 гадах. Размяшчалася па вул. Чырванасцяжнай, 2.

Брэсцкая мэблевая фабрыка
Тып Унітарнае вытворчае прадпрыемства
Заснаванне 1956
Скасавана 2018
Краіна
Размяшчэнне
Галіна мэблевая прамысловасць
Прадукцыя мэбля
Матчына кампанія ААТ «Івацэвічдрэў»

Гісторыя

правіць

Заснавана ў 1956 годзе ў Брэсце на базе кааператыўнай прамысловай лесапільна-мэблевай арцелі «Стаханавец», арганізаванай у 1940 годзе. З 1958 года ў яе складзе мэблевы цэх Брэсцкага гарпрамкамбіната, з 1965 — Ружанскі і Шарашоўскі мэблевыя цэхі. З 1971 года філіял ААТ «Івацэвічдрэў» (у 19771983 гадах праводзілася рэканструкцыя фабрыкі), з 1995 даччынае прадпрыемства. З 2004 года ПУВП з сучаснай назвай.

З 26 чэрвеня 2017 года знаходзілася ў працэдуры ліквідацыі[1].

Вытворчы цэх уключае ўчасткі: машынна-нарыхтоўчы, раскрою і прасавання, апрацоўчы, вытворчасці мэблі з масіва, камплектавання фурнітуры, зборкі, пакавання мэблі.

Прадукцыя

правіць

Выпускае (2009): наборы мэблі для спальняў, пярэдніх пакояў, корпусную мэблю; шафы для адзення і бялізны, камоды, стэлажы, тумбы, сталы, крэслы і інш. Для вытворчасці мэблі выкарыстоўваюцца масіў драўніны з выкарыстаннем фасадных дэталяў з МДФ, нясучая абліцоўка, фрэзераванне і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію, Казахстан, Таджыкістан.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Брестская мебельная фабрика // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.