Брэсцкі кадэцкі корпус

Брэсцкі кадэцкі корпус — Аляксaндрaўскі Брэсцкі кадэцкі корпyс, з 1857 года Aляксандраўскі кадэцкі корпyс, сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да вайсковай службы.

Гісторыя корпуса правіць

Існаваў y 1842—1863 гг. y Брэсце. Заснаваны на сродкі казны, a таксама памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губерній.

Найменне «Аляксандраўскі» — y гонар Аляксандра II, будучага імператара, які ў 1849—55 быў галоўным начальнікам (шэфам) кадэцкіх карпусоў Расіі. Размяшчаўся ў пераабсталяваным будынку бернардзінскага кляштара на Валынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Разлічаны на 400 навучэнцаў (кадэтаў). На вучобу прымаліся дзеці дваран, штаб- і обер-афіцэраў ва ўзросце 9,5—11,5 года. Выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы за курс гімназіі (мовы, прыродазнаўчыя і грамадазнаўчыя навукі), страявая падрыхтоўка, верхавая язда, ружэйная стральба, фехтаванне, гімнастыка, плаванне, музыка і танцы. Выпускнікоў накіроўвалі пераважна ў юнкерскія вучылішчы[1].

У сувязі з пачаткам Крымскай вайны 1853—1856 і абвяшчэннем ваеннага становішча ў Брэсцкай крэпасці Брэсцкі кадэцкі корпус y 1854 пераведзены ў Маскву, a ў I860 — y Вільню, дзе ў 1863 y сувязі з рэформай ваенна-навучальных устаноў скасаваны.

Многія з выхаванцаў корпуса пазней сталі дзеячамі рэвалюцыйнага руху ў Расіі, кіраўнікамі і ўдзельнікамі паўстання 1863—64 на Беларусі, y Літве і Польшчы, y тл. П. І. Адамовіч, Я. В. Дамброўскі, Я. Ф. Кульчыцкі, Б. В. Люгайла, І. А. Падбельскі, З. У. Падлеўскі, Б. С. Паўловіч, Я. А. Пыдзеўскі, М. В. Сакалоў, А. Г. Стаброўскі, П. Ф. Уладычанскі і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Кадэцкі корпус // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 9.

Спасылкі правіць