Брэсцкі мясакамбінат
Брэсцкі мясакамбінат — прадпрыемства харчовай прамысловасці горада Брэста. Асноўная прадукцыя: мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты. Заснаваны ў 1944 г. на базе былога прыватнага прадпрыемства. У 1953—1959 гг. пабудаваны новыя вытворчыя памяшканні. У 1972 г. праведзена рэканструкцыя халадзільніка і каўбасна-кулінарнага цэху. У 1982—1985 гг. пабудаваны адзін цэх і база ўтрымання жывёлы, завершана рэканструкцыя кампрэсарнага цэху. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.
ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1944 |
Размяшчэнне | 224034 Брэст, вул. Пісьменніка Смірнова, 4 |
Ключавыя постаці | Павел Якаўлевіч Бухавецкі |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты |
Сайт | brestmeat.by |
Санкцыі супраць прадпрыемства
правіць8 кастрычніка 2015 г. Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію грузу астуджанай ялавічыны вытворчасці брэсцкага прадпрыемства па прычыне нездавальняючага санітарнага стану і «нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў» на некаторых з паўтуш[1].
8 мая 2019 г. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі прадпрыемства «у сувязі з паўторным выяўленнямі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расійскай Федэрацыі»[2].
Зноскі
- ↑ Рассельгаснагляд не пусціў у РФ мяса Брэсцкага мясакамбіната . Sputnik Беларусь (8 кастрычніка 2015). Праверана 1 чэрвеня 2019.
- ↑ Россельхознадзор / Ввоз. Вывоз. Транзит (руск.)(недаступная спасылка). Россельхознадзор. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2019. Праверана 1 чэрвеня 2019.
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.