Бу́гская а́рмія (ням.: Bugarmee / Armeeoberkommando Bug / A.O.K. Bug) — воінскае аб'яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі у часе Першай сусветнай вайны, названая ў гонар ракі Буг.

Bugarmee
Бугская Армія
Усходні фронт у другой палове 1915 года
Гады існавання 8 ліпеня 191531 сакавіка 1918
Краіна  Германская імперыя
Тып Армія
Удзел у Усходні фронт Першай сусветнай вайны

Была сфармавана 8 ліпеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 31 сакавіка 1918 года.

Гісторыя правіць

 
Камандуючы Бугскай арміяй генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген падчас візіта штаба 10 корпуса каля в. Колкі  (укр.). 20 верасня 1915 года.

Бугская армія была ўтворана 8 ліпеня 1915 года шляхам перайменавання Паўднёвай арміі са штабам у Лемберзе. 20 верасня яе камандуючы, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, быў прызначаны да адначасовага камандавання Групай армій Лінзінгена (ням.: Heeresgruppe Linsingen) і Бугская армія была падзелена на армейскія групы (ням.: Armee-Gruppen), якія былі непасрэдна падпарадкаваны Heeresgruppe. У розны час у яе склад уваходзілі:


Камандуючыя правіць

Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, які да гэтага ўзначальваў Паўднёвую армію.

Літаратура правіць

  • Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1.