Буда-Кашалёўскія дубы-волаты

Буда-Кашалёўскія дубы-волаты (Буда-Кашалёўскі-1 і Буда-Кашалёўскі-2) — батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.

Буда-Кашалёўскія дубы-волаты
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьБуда-Кашалёўскае лясніцтва, Буда-Кашалёўскі лясгас, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць
Дата заснавання 1963

Дуб «Буда-Кашалёўскі-1» размешчаны за 2,5 кіламетры на паўднёвы захад ад в. Шарыбаўка, у выдзеле 7 квартала № 16, «Буда-Кашалёўскі-2» — за 0,5 км на поўдзень ад в. Патапаўка, у выдзеле 3 квартала № 70 Буда-Кашалёўскага лясніцтва Буда-Кашалёўскага лясгаса[1].

Першапачаткова было 8 паасобных дрэў дуба звычайнага. Узрост каля 255—335 гадоў, вышыня 30—37 м, дыяметр 1,14—1,4 м (1983). Ахоўны статус нададзены 27 снежня 1963 года[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць