Будзе балець
«Будзе балець» (англ.: This Is Going to Hurt) — брытанскі камедыйны тэлесерыял, з’яўляецца адаптацыяй кнігі-дзённіка Адама Кея і прысвечанага будням маладога доктара ў брытанскім шпіталі. Прэм’ера серыяла адбылася на тэлеканале BBC One 8 лютага 2022 года.
Будзе балець | |
---|---|
англ.: This Is Going to Hurt | |
Жанр | камедыйная драма[d] і медыцынская драма[d] |
Заснавана на | This Is Going to Hurt[d] |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 7 |
Вытворчасць | |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | BBC |
На экранах | 8 лютага 2022 — 22 сакавіка 2022 |
Спасылкі | |
IMDb | ID 8681148 |
Апісанне
правіць«Будзе балець» — адаптацыя кнігі-дзённіка Адама Кея, былога гінеколага адной з дзяржаўных бальніц у Брытаніі. Сцэнарый для серыяла стварыў сам Кей, які некалі сышоў з бальнічных калідораў у сферу тэлебачання.
У выніку выйшла стужка, што аб’ядноўвае ў сябе якасці як камедыі, так і драмы. Спачатку звяртаеш увагу на камедыйны складнік серыяла, і гэта заканамерна. Зыходны матэрыял для «Будзе балець» — напоўненыя жартамі мемуары Кея, ды і сам ён пасля медыцыны найбольш працуе ў сферы гумару і стэндапу.
Але пры гэтым Кей ператварае ўласныя дзённікавыя запісы ў шматузроўневы драматычны серыял. Гэта адначасова і прызнанне ў каханні да брытанскай Службы аховы здароўя, і глыбокая сага аб адносінах, і партрэт чалавека на мяжы, які адчайна спрабуе трымаць сябе пад кантролем і пры гэтым штодзённа выратоўвае жыцці іншых людзей. Героі серыяла вымушаныя працаваць з вельмі, вельмі вялікай колькасцю пацыентаў, нягледзячы на стому, ад якой часам засынаюць у машыне.
У галоўнай ролі — брытанец Бэн Уішоў, вядомы па фільме «Парфума: гісторыя аднаго забойцы» і па ролі К’ю ў трох апошніх стужках сагі пра Джэймса Бонда.
У «Будзе балець» Уішау дэманструе першакласную ігру: ён сумяшчае нястомны сарказм з абаяннем, калі гутарыць з пацыентамі, але пры гэтым доктар у выкананні Уішаў ледзьве не пераходзіць да садызму, калі вучыць малодшага калегу. Дома персанаж не здольны дзяліцца з партнёрам цяжкімі дэталямі сваёй працы, затое ён часам распавядае самае патаемнае публіцы, гледзячы пры гэтым проста ў камеру — і гэта адны з самых смешных момантаў у серыяле.
Але ж ёсць у «Будзе балець» і шмат драматызму — узяць хаця б скаргу пацыента на галоўнага героя, які нібыта злоўжывае службовым становішчам, гэтая гісторыя будзе трымаць вас у напружанні. А адна з серый прысвечаная меркаванаму выпадку хатняга гвалту, і гэта сапраўдны маленькі шэдэўр, створаны з вялікім клопатам і спачуваннем.
Нават гэтая кранальная серыя не падрыхтуе вас да эмацыянальных амерыканскіх горак бліжэй да кульмінацыі серыяла. Падрыхтуйцеся: вам сапраўды будзе балець[1].
Зноскі