Будынак навукоўцаў (Львоў)

Будынак навукоўцаў, раней Шляхецкае казіно ці Казіно Герхарда — помнік архітэктуры XІХ стагоддзя ў Львове. Збудаваны ў 1897-1898 гадах як казіно і да 1939 года выконваў гэту функцыю. Сёння будынак выконвае ў асноўным рэпрэзентатыўныя функцыі, з'яўляецца месцам правядзення рознага роду ўрачыстасцей і імпрэз. Адкрыты для наведавання турыстамі.

Славутасць
Будынак навукоўцаў
Будинок вчених
49°50′28″ пн. ш. 24°01′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Герман Гельмер,
Фердынанд Фельнер
Дата заснавання 1898
Сайт budynokvchenyh.lviv.ua
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Казіно пабудавана ў 1898 годзе па праекце венскага бюро Фердынанда Фельнера і Германа Гельмера. Скульптурнае ўбранне фасадаў выканалі аўстрыйскія скульптары Тэадор Фрыдль і Райнольд Велькель па мадэлі Рудольфа Вейра. Драўляны інтэр'ер вырабіў венгр Шандар Ярай на мясцовай фабрыцы. Жывапісныя супрапорты напісалі львоўскія мастакі Станіслаў Дэмбіцкі, Станіслаў Рэйхан, Тадэвуш Рыбкоўскі, Міхал Сазанскі. Скульптар Эдмунд Плішэўскі пры ўдзеле Юльяна Гуры вырабіў алебастравы камін у фае.

З 1948 года тут дзейнічае Львоўскі дом навукоўцаў. Савет Дома навукоўцаў узначальвае рэктар Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў. Да 1953 года ў чатырох пакоях на першым паверсе размяшчалася Львоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў. 14 верасня 1953 года падчас правядзення пленума па планаванні і забудове гарадоў заходніх абласцей Украіны, з-за няспраўнасці электраправодкі ў доме ўспыхнуў пажар, які нанёс дому значны ўрон. У 1954 пасля аднаўлення будынка Саюз архітэктараў быў пазбаўлены права карыстацца памяшканнем. 23 верасня 2008 года занесены ў пералік помнікаў культурнай спадчыны, якія не падлягаюць прыватызацыі. Пры Доме навукоўцаў працуюць творчыя калектывы: народная вакальна-оперная студыя, народны тэатр, узорны тэатр дзіцячай песні і інш. Інтэр'еры будынка часта выкарыстоўвалі для для здымання кіно, у прыватнасці для фільма "Д'артаньян і тры мушкецёры".