Будынак пажарнага дэпо (Баранавічы)

Будынак пажарнага дэпо — будынак у горадзе Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Тэльмана, 21. Па свайму функцыянальнаму прызначэнню выкарыстоўваецца толькi першы паверх дэпо.

Славутасць
Будынак пажарнага дэпо
Будынак пажарнага дэпо.jpg
53°07′57,70″ пн. ш. 26°02′41″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктурны стыль канструктывізм
Дата пабудовы ХХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000047шыфр 113Г000047
Лагатып Вікісховішча Будынак пажарнага дэпо на Вікісховішчы

АрхітэктураПравіць

Пабудаваны ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 1930-х гадоў ХХ стагоддзя як пажарнае дэпо для Палескага раёна горада. З цэглы, атынкаваны, чатырохпавярховы, вышынёй каля 23 м.

Першы паверх — адмiнiстрацыйныя памяшканнi i пажарнае дэпо — два прамавугольныя ў плане будынкi, размешчаныя пад вуглом адзiн да другога, аб’яднаныя адзiным уваходам i пажарнай каланчой, вугал скошаны. Дах шыферны, вальмавы, у месцы судакранання будынкаў — складанай канструкцыi. У цэнтры — арачны ўглублёны ўваход, аздоблены пiлястрамi i трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкаратыўнага аздаблення.

Над асноўным будынкам — трохпавярховая каланча неправiльнай шасцiвугольнай формы, апошнi паверх значна вузейшы ў плане, па перыметру мае круглую аглядальную пляцоўку, абнесеную металiчнай агароджай, плоскi дах i грамаадвод. На кожнай сцяне каланчы па аднаму акну для добрай магчымасцi агляду[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць