Бу́йнавіцкі вал — тэктанічная структура ў Лельчыцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, у межах Ельскага грабена і Нараўлянскага горста Прыпяцкага прагіну.

Саляныя дыслакацыі Прыпяцкага прагіну

Выдзяляецца па паверхні саляноснай тоўшчы. Аб’ядноўвае Дуброўскае падняцце, Велікапольскую і Лельчыцкую саляныя падушкі, Буйнавіцкі і Махнавіцкі саляныя крыптадыяпіры. Арыентаваны ў субшыротным напрамку, даўжыня 60 км, шырыня 4—10 км. Паверхня саляноснай тоўшчы ў скляпеннях падняццяў на глыбіні 500—800 м, перавышэнне над сумежнымі сінкліналямі 100—1000 м.

Буйнавіцкі вал сфарміраваўся ў выніку блокавых пасоўванняў па разломах і праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай тоўшчы ў асноўным у верхнедэвонскі і каменнавугальны час. Скляпенне Буйнавіцкай саляной антыкліналі ссунута на 2—3 км на поўдзень ад паднятай часткі падсалявога блока, з якім яна звязана.

Літаратура правіць