Булеўскае балота
Булеўскае балота, або Булеў Мох — балота галоўным чынам нізіннага тыпу на поўначы Жыткавіцкага і паўднёвым усходзе Салігорскага раёнаў Беларусі, у вадазборы возера Чырвонае і ракі Случ.
Булеўскае балота | |
---|---|
Каардынаты: 52°18′42″ пн. ш. 27°39′19″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Краіна | |
Плошча | 279 км² |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,7 м |
Апісанне балота
правіцьБалота перасякае Даманавіцкая канава, вада з якой перапампоўваецца ў возера Чырвонае. Плошча 27,9 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, сярэдняя глыбіня 1,7 м, ступень разлажэння 30 %, зольнасць 8,4 %. Часткова асушана адкрытай асушальных сеткай.
Флора
правіцьНа асушаных землях вырошчваюць сеяныя травы, збожжавыя і кармавыя культуры. На незасвоеннай частцы балота растуць карлікавая бяроза, асака, гіпнавыя і сфагнавыя імхі, хвоя.
Літаратура
правіцьБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).