Бульвар Казіміра Кунцэвіча (Наваполацк)

Бульвар Казіміра Кунцэвіча (трансліт.: buĺvar Kazimira Kunceviča, руск.: Бульвар Казимира Кунцевича) — вуліца ў Наваполацку.

Бульвар Казіміра Кунцэвіча
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 300 м
Назва ў гонар Казімір Кунцэвіч
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Апісанне правіць

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (9-ы мікрараён) у раёне актыўнага будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа углыб мікрараёна. Працягласць бульвара складае каля 300 метраў, асноўная прастора бульвара мае выключна пешаходны характар. Названы ў гонар Казіміра Адольфавіча Кунцэвіча, аднаго з першабудаўнікоў горада і горадаўтвараючага прадпрыемства, кіраўніка будаўніча-мантажнага трэста № 16 «Нафтабуд».

Гл. таксама правіць

Зноскі