Бундэсвер Ост
Усходняе Камандаванне Бундэсвера (ням.: Bundeswehrkommando Ost) — найвышэйшае камандаванне групоўкі ўзброеных сіл Германіі, якая існавала на базе былых узброеных сіл ГДР. Створанае ў выніку аб’яднання Германіі і, адпаведна, уваходжання узброеных сіл ГДР у склад Бундэсвера.
Камандаванне Бундэсвер Усход ням.: Bundeswehrkommando Ost | |
---|---|
Гады існавання | 3 кастрычніка 1990 — 1 ліпеня 1991 |
Краіна | Германія |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Бундэсвера |
Уваходзіць у | Бундэсвер |
Тып | Вышэйшае камандаванне |
Складаецца з | былые падраздзяленні ННА і новаствораныя падраздзяленні |
Колькасць | кіраўніцтва — каля 600 чал., падпарадкаваны асабовы склад — каля 180 000 чалавек |
Дыслакацыя | Штраўсберг |
Гісторыя
правіцьКамандаванне было створана 4 кастрычніка 1990 года ў будынку былога Міністэрства нацыянальнай абароны ў Штраўсбергу з вайскоўцаў Бундэсвера і былой Нацыянальнай народнай арміі. Яно было непасрэдна падпарадкавана міністэрству абароны. Камандзірам быў прызначаны генерал-лейтэнант Ёрг Шонбам, намеснікам камандуючага быў генерал-маёр Вернэр фон Шэвен.
У склад камандавання ўваходзілі:
- Камандзірскі склад
- Вайскоўцы 5-га авіяцыйнага дывізіёну Люфтвафэ, які меўся сфарміравацца
- Ваенна-марское камандаванне Расток
- Штаб вайсковай акругі III / Камандаванне вайсковай акругі VII (St MB III / WBK VII)
- Вайсковае акруговае камандаванне VIII
Падраздзяленні ў складзе камандавання былі хутка перафарміраваны і на 1 красавіка 1991 года ўключалі ў сябе:
- Корпус/тэрытарыяльнае камандаванне Усход
- Камандаванне 5-га дывізіёну Люфтвафэ
- Ваенна-марское камандаванне Расток
З красавіка 1991 года задачы Камандавання Бундэсвер Ост паступова былі перададзены гэтым фарміраванням. Сам Бундэсвер Ост быў распушчаны 1 ліпеня 1991 года.
Задачы
правіцьЗадача камандавання была ў тым, каб перавесці атрады вайсковых падраздзяленняў ННА ў склад падраздзяленняў Бундэсвера і ў той жа час скараціць іх да 50 тысяч жаўнераў да таго, як яны будуць уведзены ў строй. Акрамя таго, яно адказвала за набыццё, забеспячэнне ды абслугоўванне i адмову ад набытай ад ННА вайсковай тэхнікі і ўзбраення. Акрамя таго, Бундэсвер Ост забяспечыў падрыхтоўку прыкладна 15 000 навабранцаў, прызваных у зоне яго дзеяння 1 верасня 1990 года, і перападрыхтоўку кіраўніцкага складу былой ННА.
Літаратура
правіць- Torsten Diedrich, Hans Ehlert, Rüdiger Wenzke (Hrsg.): Armee ohne Zukunft. Ch. Links, Berlin 2002, ISBN 3-86153-265-4.
- Nachdruck unter dem Titel Handbuch der bewaffneten Organe der DDR. Weltbild, Augsburg 2004, ISBN 3-8289-0555-2.
- Jörg Schönbohm: Zwei Armeen und ein Vaterland. Das Ende der Nationalen Volksarmee. Siedler, Berlin 1992, ISBN 3-88680-452-6.
- Dale R. Herspring: Requiem für eine Armee. Das Ende der Nationalen Volksarmee der DDR (= Forum Innere Führung, Bd. 8). Deutsche Ausgabe bearbeitet von Hans-Werner Weber. Nomos, Baden-Baden 2000, ISBN 3-7890-6862-4.