Бу́ргаскі заліў (балг.: Бургаски залив) — найбуйнейшы заліў чарнаморскага ўзбярэжжа Балгарыі. Паўночным пунктам яго служыць хваляломнік прыстані ў Паморыі, а паўднёвай — мыс Акін.

Бургаскі заліў
балг. Бургаски залив
Burgas Juni2012 Burgas See und Kumluka.jpg
Выгляд заліва і Бургаскага лімана
42°30′ пн. ш. 27°30′ у. д.HGЯO
Краіна
Найбольшая глыбіня25 м
Салёнасць17 
Бургаскі заліў (Балгарыя)
Бургаскі заліў
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

У заліве размешчаны горад і найбуйнейшы порт Балгарыі — Бургас. Таксама на берагах заліва размешчаны гарады Паморые, Сазопал і Нясебыр (старажытная Месемврыя). Бургаскі заліў з'яўляецца самым заходнім пунктам Чорнага мора.

АпісаннеПравіць

Максімальная шырыня складае 41 км, а максімальная глыбіня 25 м. Салёнасць складае 17 ‰; пясок мае магнетытнае паходжанне. На захад ад заліва аддзелена група ліманаў лагуннага тыпу, вядомых пад агульнай назвай Бургаскія азёры, сярод якіх Бургас, Мандра, Атанасава і Памарыйскае. У паўднёвай частцы заліва размешчана некалькі невялікіх астравоў, такіх як востраў Святога Івана, востраў Святога Пятра, востраў Святы Анастасіі (раней Бальшавік) і востраў Святой Фамы (у народзе — Змяіны).

ГалерэяПравіць

ЛітаратураПравіць

  • "Бургаски залив" (in Bulgarian). Българска енциклопедия А-Я. БАН, Труд, Сирма. 2002. 

СпасылкіПравіць