Бурла (руск.: Бурла́) — рака, большай часткай у Алтайскім краі. Даўжыня 489 км, плошча басейна 12800 км². Працякае ў Кулундзінскай раўніне, пераважна па забалочанай пойме. Рэчышча большай часткай перарываецца, асабліва ў ніжнім цячэнні, ланцужком часткова перасохлых азёр; у шматводныя гады ўпадае ў бяссцёкавае возера Вялікі Ажбулат, у малаводныя заканчваецца ў возеры Вялікае Тапольнае. Сярэдні гадавы расход вышэй упадзення ў возера Вялікае Тапольнае каля 3 м³/сек. На плыткіх участках прамярзае. У азёрах — рыбалоўства і рыбаразвядзенне.

Бурла
руск. Бурла
Сярэдняе цячэнне Бурлы каля сяла Хабары
Сярэдняе цячэнне Бурлы каля сяла Хабары
Характарыстыка
Даўжыня 489 км
Басейн 12 800 км²
Расход вады 3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°01′26″ пн. ш. 80°53′58″ у. д.HGЯO
Вусце Вялікі Ажбулат
 • Каардынаты 53°18′21″ пн. ш. 77°30′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вялікае Тапольнае
Краіны
Рэгіёны Алтайскі край, Новасібірская вобласць, Паўладарская вобласць
Код у ДВР 13020000412115200052539
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заўвагі правіць