Бутрава
Бутрава (руск.: Бутрово) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 59 жыхароў (2007).
Вёска
Бутрава
|
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 1,5 км на поўнач ад Рудні, у 1,5 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 2 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1][няма ў крыніцы]
Вядомыя асобы
правіць- Анатоль Цімафеевіч Міхайлоўскі (1898—1984) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.