Буякі (Брэсцкі раён)
Буякі́[1] (трансліт.: Bujaki, руск.: Буяки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
Вёска
Буякі
| ||||||||||||||||||||||||
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя правіць
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка паноў Райскіх у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У склад яго ўваходзілі 2 вёскі — Буякі і Вочкі. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета, працуе вятрак, карчма. Побач размяшчалася аднайменная сядзіба.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў.
Насельніцтва правіць
- 287 сялянскіх душ у маёнтку; 11 двароў, 99 жыхароў у вёсцы (1846)
- 108 рэвізскіх душ (1870)
- 22 двары, 148 жыхароў; 9 жыхароў у сядзібе (1897)
- 119 жыхароў (1905)
- 25 двароў, 115 жыхароў (1921)
- 93 жыхары (1959)
- 82 жыхары (1970)
- 6 гаспадарак, 24 жыхары (2005)
Славутасці правіць
Страчаная спадчына правіць
- Сядзіба (другая палова XIX стагоддзя). Пасля Другой сусветнай вайны парк быў знішчаны разам з домам і ўсімі гаспадарчымі пабудовамі. Захаваліся толькі сажалка і адзінкавыя дрэвы колішняга парку.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буякі (Брэсцкі раён)