Быстрамавецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Бы́страмавецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Быстрамаўцы.

Быстрамавецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Браслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Быстрамаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 27 сакавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Плюскага сельсавета[1].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.