Бычок — традыцыйны беларускі танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны або хуткі. Вядомы ў некалькіх харэаграфічных варыянтах: найбольш старажытны блізкі да карагодаў, у якіх танцоры імітавалі баданні бычкоў; пазнейшыя набліжаюцца да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізаваныя варыянты. Бычок мог быць складовай часткай «Жаніцьбы Цярэшкі», дзе выконваўся пад прыпеўкі; напрыклад на Віцебшчыне спявалі:

Бычок
Кірунак: народны
Памер: 2/4
Тэмп: умераны ці хуткі
Вытокі: беларускія
Роднасныя:
Лявоніха
Гл. таксама:
Жаніцьба Цярэшкі

Ах, матулечка, бычка, бычка, бычка,
Разгулялася дачка, дачка, дачка,
Ах, матулечка, цялушачка,
Разгулялася дачушачка.

Танец распаўсюджаны па ўсёй Беларусі[1].

Крыніцы правіць

  1. Чурко 1989, с. 95.

Літаратура правіць