Бэ́нксі (англ.: Banksy) — ананімны англійскі мастак-графіціст, вандал, палітычны актывіст і рэжысёр. Існуюць здагадкі, што швейцарскі мастак Мэтр дэ Касон (Maître de Casson) можа быць Бэнксі[5]. Мэтр дэ Касон на сваім сайце гэта адмаўляе[6]. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы яго падрыўнога стрыт-арту перыядычна з’яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з’яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт за 19 км ад Брысталя, дзе, як лічаць, у 1973 годзе нарадзіўся Бэнксі — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, недзе ў 2000-м перабраўся ў Лондан.

Бэнксі
Фатаграфія
Дата нараджэння мерк. 28 ліпеня 1974(1974-07-28)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці кінарэжысёр, мастак, палітычны актывіст, артывіст, пісьменнік, скульптар, graffiti artist, інвестыцыйны актывіст, мастак-манументаліст, вулічны артыст
Жанр паблік-арт[d][2], social-artistic project[d][2], стрыт-арт[d], Графіці і скульптура
Мастацкі кірунак сучаснае мастацтва[d][3][4]
Узнагароды
Сайт banksy.co.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Графіці Shop Until You Drop (Купляй, пакуль не звалішся)

Асоба правіць

Згодна з найбольш верагоднай версіяй, сапраўднае імя Бэнксі — Робін Канінгем (Robin Gunningham). Прынамсі, колішнія аднакласнікі Канінгема пацвердзілі гэтыя чуткі, а эксперты даказалі падабенства стылю Бэнксі і Канінгема. Адвакаты Бэнксі ні пацвердзілі, ні абверглі гэтыя сцверджанні. Іншыя здагадкі атаясняюць Бэнксі або з лідарам трып-хоп гурта «Massive Attack» Робертам Дэль Ная, або з мастаком коміксаў Джэмі Х’юлемтам. Вядома, што Роберта Дэль Ная — у 1980-х выдатнага графіціста — Бэнксі называе сваім сябрам і чалавекам, што найбольш паўплываў на яго ў пачатку творчага шляху.

Творчасць і камерцыя правіць

Раней Бэнксі прадаваў фотаздымкі з відарысамі сваіх графіці, але больш не робіць гэтага. З цягам часу яго работы перайшлі з катэгорыі актаў вандалізму ў разрад мастацкіх шэдэўраў. І сёння прадаюцца самі работы, часам гэта можа быць кавалак сцяны або агароджы.

Бэнксі-рэжысёр правіць

У 2011 годзе Бэнксі прэзентаваў стужку «Выхад праз сувенірную краму» (Exit Through the Gift Shop), якую намінавалі на Оскар у катэгорыі найлепшы паўнаметражны дакументальны фільм.

Галерэя правіць

Зноскі