Графіці
Графі́ці[1] (італ.: graffiti, ад грэч. γραφειν пісаць) — у мінулым адна з формаў першабытнага мастацтва, а таксама фальклору. У сучасным сэнсе — надпісы або малюнкі на сценах будынкаў і пераходаў, вагонаў цягнікоў, платах і іншых паверхнях.
Гісторыя
правіцьНасценныя надпісы вядомыя з глыбокай старажытнасці. Першыя графіці (менавіта графіці, а не насценныя надпісы і малюнкі) выяўлены ў егіпецкіх храмах, на статуях і датуюцца 2707—2216 гг да н.э. Яны зроблены на фінікійскай, арамейскай, грэчаскай, лацінскай мовах — тэматыка: ад малітваў і ўхваленняў да пераліку тавараў і імя графітыста. Графіці выяўлены таксама ў краінах Старажытнага Усхода, у Грэцыі, у Рыме (Пампеі, рымскія катакомбы). Знакаміты комплекс першабытных графіці Тамгалы занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У Беларусі вядомы ўзоры графіці, якія адносяцца да XI—XII ст. і былі зроблены вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчаў. Гэтыя надпісы, што змяшчаюць звесткі аб імёнах, датах, бытавой лексіцы, асобных гістарычных падзеях, выяўлены ў Сафійскім саборы і Спаскай царкве ў Полацку, на амфарах, прасліцах у Друцку, Менску, Пінску, Наваградку і інш.
З другой паловы XX ст. графіці пачалі называць малюнкі і надпісы на сценах жылых дамоў, грамадскіх пабудоў, агароджах, у метро, зробленыя дзецьмі ці дарослымі людзьмі. Такія творы выконваюцца рознымі матэрыяламі — крэйдай, вуглём, аэразолем — або проста прадрапваюцца ў тынкоўцы. Для графіці характэрны крайні лаканізм, выкарыстанне мінімальнай колькасці графічных элементаў для выяўлення чалавечай фігуры, твару, руху і інш., экспрэсія, яркая маляўнічасць, адлюстраванне сацыяльных праблем і матываў, увага да папулярных сімвалаў і г.д. Праводзяцца конкурсы мясцовых мастакоў-графіцістаў.
Формы графіці
правіць- Style-Writing
- Scratching (бел.: Драпанка) — графіці наносіцца на пластык альбо шкло металічным прадметам, наждачкай, камянём.
- Etching
- Ganggraffiti
- Графіці Ultra
- Streetart
- Графіці на плакатах
- Палітычныя графіці
- Графіці ў прыбіральнях
- Графіці на дрэвах
- Цынк — надпісы-напаміны аб наведванні мясціны
Фільмы, прысвечаныя графіці
правіць- 80 Blocks from Tiffany’s (1979)
- Stations of the Elevated (1980) — самы ранні дакументальны фільм пра графіці ў метро Нью-Ёрка. Музыка Чарлі Мінгуса.
- Wild Style (1983) — драма пра культуру хіп-хопа і графіці ў Нью-Ёрку drama
- Style Wars (1983)
- Quality of Life (2004)
- Piece by Piece (2005)
- Infamy (2005)
- NEXT: A Primer on Urban Painting (2005) — дакументальная стужка пра глабальную культуру графіці
- RASH (film) (2005)
- Bomb the System (2006)
- BOMB IT (2007)
- Jisoe (2007)
Зноскі
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
- Графі́ці // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 242. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Графіці
- (руск.) Графіці-форум Архівавана 16 красавіка 2009.
- (англ.) Графіці-арт Архівавана 23 кастрычніка 2020.