Бэрэзавэ (Ракытніўскі раён)
Бэрэзавэ[1] (укр.: Бере́зове, традыцыйная беларуская назва — Бярозавае) — вёска ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны.
Вёска
Бэрэзавэ
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершая згадка пра вёску датуецца 1780 годам.
Згодна з перапісам 30 верасня 1929 года ў вёсцы (у маёмасці Караля Радзівіла) меўся паравы млын, які перапрацоўваў 2400 кг зерня на дзень, і 2 рабочых. Бліжэйшая станцыя Ракітна.[2]
5 снежня 1939 года вёска была перададзена (разам з Высоцкай і Бяразоўскай валасцямі) у склад Украінскай ССР, да гэтага ў складзе Бярозаўскай гміны Столінскага павета Беларускай ССР.
Да 1940 года цэнтр гміны. З 1940 года цэнтр сельсавета.
Вядомыя асобы
правіць- Сямён Іванавіч Гаркуша — запарожскі казак, гайдамак.
Крыніцы
правіць- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. Ф. Р-1; воп. 3; спр 929.