Бюст Івана Хрыстафоравіча Баграмяна

Бюст Івана Хрыстафоравіча Баграмяна — бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Хрыстафоравіча Баграмяна ў Гарадку (Беларусь). Знаходзіцца на вуліцы Баграмяна.

Помнік
Бюст Івана Хрыстафоравіча Баграмяна
55°27′23″ пн. ш. 29°59′04″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гарадок
Скульптар Спартак Аруцюнян
Архітэктар Армен Сардараў
Дата пабудовы 2018 год

ГісторыяПравіць

У лістападзе 1943 года Баграмян быў прызначаны камандуючым 1-га Прыбалтыйскага фронта. Гарадоцкая наступальная аперацыя ў снежні 1943 года была першай ваеннай аперацыяй, праведзенай Баграмянам у якасці камандуючага фронтам. Яна завяршылася поспехам. У выніку былі вызвалены каля тысячы населеных пунктаў[1].

Бюст быў адкрыты 19 мая 2018 года, з удзелам прадстаўнікоў абласной і мясцовай улады, унука маршала Івана Сяргеевіча, траюраднага пляменніка Хрыстафора Баграмова, а таксама Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Арменіі ў Беларусі Алега Есаяна, армянскай грамадскасці з розных гарадоў Беларусі і Расіі.

БюстПравіць

Скульптура важыць больш 200 кг і выліта з бронзы. Аўтары праекта — скульптар Спартак Аруцюнян і архітэктар, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў[2].

Зноскі