Спартак Аруцюнян
Спартак Аруцюнян (1 красавіка 1956, Арменія) — беларускі і армянскі мастак.
Спартак Аруцюнян | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1956 (64 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, сюжэтна-тэматычная карціна[d] і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Марат Нурынджанян[d] |
Сайт | spartart.by |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сяле Егвард Капанскага раёна Армянскай ССР. Вучыўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, Капанскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. З 1980 года працаваў у Мінскім мастацкім камбінаце[1].
ВыстаўкіПравіць
Выстаўкі мастака адбываюцца ў Беларусі, Арменіі, Германіі, Польшчы і ў іншых краінах.
З 1994 па 2004 адбыліся персанальныя выстаўкі ў гарадах Германіі: у Берліне, Лейпцыгу, Гюстрафе, Таргау. Карціны і скульптура захоўваюцца ў Нацыянальнай галерэі Нагорнага Карабаха, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, галерэі імя Г. Х. Вашчанкі ў Гомеле, галерэі «Традыцыя» Светлагорска. Творы таксама знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Еўропе, ЗША, Ізраілі і інш.
- Адкрыццё выстаўкі жывапісу і скульптуры Спартака Аруцюняна ў бібліятэцы імя Пушкіна. Мінск, 22 сакавіка 2015
Зноскі
СпасылкіПравіць
Спартак Аруцюнян на Вікісховішчы |