Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава

Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава — галерэя Светлагорска, створана 19 верасня 1992 года.

Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава
Профіль мастацкі
Заснаваны 1993
Падпарадкаванасць аддзел культуры Светлагорскага гарвыканкама.
Месцазнаходжанне Гомельская вобласць, г. Светлагорск, м-н Першамайскі, 65, 247400
Выставачная плошча 232
Плошча запаснікаў 2
Адкрыты 10.00–19.00, акрамя панядзелка і аўторка

У 4-х выставачных залах экспазіцыйнай плошчай 232 м², экспануюцца творы вядомых прафесійных мастакоў Беларусі, далёкага і блізкага замежжа.

Неаднаразова паказвалі свае персанальныя выставы народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леанід Шчамялёў, Барыс Аракчэеў, Васіль Шаранговіч, Уладзімір Стэльмашонак; акадэмікі жывапісу і графікі: Анатоль Бараноўскі, Уладзімір Зінкевіч, Віктар Альшэўскі, Уладзімір Савіч, Уладзімір Басалыга, Валерый Славук, Фелікс Янушкевіч, Уладзімір Вішнеўскі, Павел Татарнікаў і інш.

Асноўны фонд карціннай галерэі налічвае больш за 450 работ: жывапіс, графіка, скульптура. Навукова-дапаможны фонд — 82 работы.

Штогод у карціннай галерэі экспануецца больш за 50 стацыянарных, выязных і абменных выстаў, з наведваннем каля 12000 чалавек. Праводзіцца каля 600 экскурсій, лекцыі.

Карцінная галерэя «Традыцыя» ўдастоена Міжнароднай прэміі часопіса «Актуалідат ХХ стагоддзе» ў Іспаніі.

Выстаўкі 2011 года

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць