Бялградскі ўніверсітэт абароны
Бялградскі ўніверсітэт абароны (сербск.: Универзитет одбране у Београду) — сербская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бялград.
Бялградскі ўніверсітэт абароны | |
---|---|
сербск.: Универзитет одбране у Београду | |
Арыгінальная назва | сербск.: Универзитет одбране у Београду |
Заснаваны | 2011 |
Студэнты | 1 890 |
Размяшчэнне | Бялград, Сербія |
Сайт | uo.mod.gov.rs |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ён быў створаны пастановай урада Рэспублікі Сербія ад 24 лютага 2011 года. Мае два факультэты, а навучанне вядзецца шляхам акадэмічных студый на першай, другой і трэцяй ступені вышэйшай адукацыі па некалькіх навуковых галінах у межах вучэбна-навуковых напрамкаў сацыяльна-гуманітарных, тэхніка-тэхналагічных і медыцынскіх навук.
Структура правіць
- Ваенная акадэмія
- Ваенна-медыцынская акадэмія
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялградскі ўніверсітэт абароны