Бяльмонты (курганны могільнік)

Бяльмонты — курганны могільнік балта-славянскага насельніцтва VIIIX стст., размешчаны на тэрыторыі былога маёнтка Бяльмонты, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, у лесе, справа ад шашы БраслаўШаркаўшчына. Даследаваны 14 курганоў y 1892, 1938, 1970-я гг. і 1982. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены жалезныя і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, лунніцападобныя скроневыя кольцы, фрагменты бронзавага ўпрыгожання, ляпныя пасудзіны.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі правіць