Бярэ́зінскі вал — тэктанічная структура ў Светлагорскім, Жлобінскім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці, ва ўсходняй частцы Бярэзінскай прыбартавой ступені Прыпяцкага прагіну.

Саляныя дыслакацыі Прыпяцкага прагіну

Выдзяляецца па паверхні саляноснай тоўшчы, найбольш выразана па паверхні галітавай падтоўшчы, прасочваецца ў надсалявых адкладах і затухае ўверх па разрэзе. Прымыкае з поўдня да Паўночна-Прыпяцкага разлому і зоны выкліньвання верхнесаляносных адкладаў. Аб’ядноўвае Коўчыцкі структурны нос, Кнышэвіцкі, Судавіцкі, Бярэзінскі купалы і Іскраўскую брахіантыкліналь.

Распасціранне вала паўночна-заходняе, блізкае да шыротнага, даўжыня 60 км, шырыня 4-6 км. На яго крылах паверхня саляноснай тоўшчы апускаецца на глыбіню 1000—1600 м. Бярэзінскі вал прасочваецца ў надсалявых дэвонскіх утварэннях, у трыясавых і вышэйляжачых адлюстроўваецца ўсходняя частка вала, заходняя пахавана.

Бярэзінскі вал сфарміраваўся ў выніку блокавых пасоўванняў і праяўлення салявой тэктонікі пераважна ў познім дэвоне.

Літаратура правіць