Бёр (Borr ці Burr) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з асаў, сын першачалавека Буры і бацька Одзіна. Згадваецца ў Малодшай Эдзе: «У Буры быў сын па імі Бёр, які ажаніўся з жанчынай па імі Бестла, дачкой велікана Бёльтарна; і ў іх нарадзілася тры сыны: першы Одзін, другі Вілі, трэці Вэ».

Бёр
Пол мужчынскі пол
Бацька Буры
Сужэнец Бестла
Дзеці Одзін, Вілі і Ве

Больш у Малодшай Эдзе Бёр не згадваецца. Часам згадваецца ў скандынаўскай паэзіі як бацька Одзіна. Роля Бёра ў міфалогіі не да канца зразумлася і няма ўказанняў на тое, што яго ўшаноўвалі старажытныя скандынаўскія язычнікі.

СпасылкіПравіць

Бёр у энцыклапедыі Кірыла і Мяфодзія.