Ве (стар.-ісл. Vé) — скандынаўскі бог, адзін з трох братоў-багоў (Вілі, Ве і Одзін), якія стварылі Мідгард, свет людзей. Ве часта разглядаецца як адна з выяў Одзіна. Аднак, у «Перабранцы Локі» і «Сазе пра Інглінгаў» паказваецца, што Вілі і Ве кіравалі ў адсутнасць Одзіна дзяржавай і спалі з яго жонкай Фрыг[1].

Ве
Odin and his brothers create the world.jpg
Пол мужчынскі пол
Бацька Бёр
Маці Бестла
Браты і сёстры Одзін і Вілі
Commons-logo.svg Ве на Вікісховішчы

Паходжанне бога ВеПравіць

Буры спарадзіў Бора, у якога было тры сыны: Одзін, Вілі і Ве.

ДзеянніПравіць

Одзін з братамі забілі Іміра, і з яго цела стварылі свет. Плоць Іміра стала зямлёй, кроў-морам, косці — гарамі, чэрап — небам, валасы — лесам, а вейкі — сценамі Мідгарда.

Сыны Бора паднялі зямлю, зладзілі на ёй Мідгард, а затым ажывілі драўляныя статуі людзей, засяліўшы імі сваё царства.

У міфе гаворыцца, што спачатку людзі былі нежывыя і не мелі лёсу. Ажывілі іх багі, але далі лёс людзям норны.

Багі зладзілі нябесны звод і вызначылі ролі Сонца і Месяца, упарадкаваўшы рух гэтых свяцілаў і, такім чынам, усталяваўшы змену сутак і месяцаў.

На гэтым этапе ўладкавання свету багі, да таго ж, утаймоўваюць змея Ёрмунганда, ваўка Фенрыра і гаспадыню царства мёртвых Хель.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Звесткі пра этапы стварэння і ўладкавання свету выкладзены галоўным чынам у адной з песень «Эды», «Прадраканні вёльвы», і часткова дапаўняюцца іншымі крыніцамі.

ЛітаратураПравіць

  • Сінельчанка В. Н., Пятроў М. Б. У свеце міфаў і легенд.
  • Сямёнава М. Дзевяць светаў.

СпасылкіПравіць