Тры каралі
Мудрацы[1] або магі[2], у заходняй традыцыі каралі (англ.: Three Wise Men (тры мудрацы), Three Kings (тры каралі); грэч. μάγοι (магі, чараўнікі)), у рускай, а таксама балгарскай, украінскай традыцыі вешчуны (руск.: волхвы).

У заходнееўрапейскай традыцыі вызначана іх колькасць — тры, і імёны — Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Мудрацы прынеслі Езусу дарункі на Нараджэнне (Пакланенне мудрацоў). У Евангеллі іх імёны і царскае паходжанне не згадваецца, такая традыцыя ўзнікла ў сярэднявеччы. Праваслаўная царква не лічыць іх каралямі (царамі), не вызначае іх колькасць, не ведае іх імёнаў і не ўпісвала ў дактрыну.
У Каталіцкай царкве памяць трох каралёў адзначаецца на свята Аб’яўлення Пана (6 студзеня, у некаторых каталіцкіх краінах — выхадны дзень).
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Паводле Мацьвея 2 верш 1 — Параўнанне . biblia.by.; у перакладах Васіля Цяпінскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Пятра Татарыновіча, Міхася Міцкевіча, Сабілы і Малахава, афіцыйным Рыма-каталіцкага касцёла, афіцыйным Беларускай праваслаўнай царквы, Яна Станкевіча, Анатоля Бокуна, Васіля Сёмухі
- ↑ Паводле Мацьвея 2 верш 1 — Параўнанне . biblia.by.; у перакладах Чарняўскага, Дзекуць-Малея, Анатоля Клышкі і Льва Гарошкі.