Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў
Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў — бібліятэка, якая існавала пры Слонімскім кляштары дамініканцаў з канца XVII стагоддзя да сярэдзіны XIX стагоддзя. У 1819 годзе ў бібліятэцы было 255 кніг рознай тэматыкі, у асноўным прапаведніцкая літаратура, творы па тэалогіі, філасофіі, царкоўнаму і свецкаму праву. У 1820 годзе было 13 літургічных кніг, 235 прапаведніцкіх, тэалагічных і аскетычных твораў. Прыкладна ў такіх памерах захоўвалася бібліятэка ў наступных гадах.
Літаратура правіць
- В. С. Пазднякоў. Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorów słonimskich w świetle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.