Біг-Бен
Біг-Бен (англ.: Big Ben, літ. Вялікі Бен) — назва звона гадзіннікавай вежы ў Лондане, часткі архітэктурнага комплекса Вестмінстэрскага палаца. Таксама папулярная, але неафіцыйная назва самога гадзінніка і ўсёй вежы.
ГісторыяПравіць
Існуе дзве тэорыі адносна паходжання гэтай назвы. Паводле першай, самы цяжкі на той момант звон — 13,7 тоны — атрымаў сваё імя Біг-Бен (Вялікі Бен) у гонар сэра Бенджаміна Хола, які кіраваў працамі па адліўцы звана. Паводле іншай, Біг-Бен быў названы ў гонар Бенджаміна Каўнта, вельмі папулярнага ў той час баксёра ў цяжкай вазе.
ВежаПравіць
Вежа збудавана па праекце англійскага архітэктара Агастэса П'юджына ў 1858 годзе, вежавы гадзіннік пушчаны ў ход 31 мая 1859 года. Вышыня вежы 96,3 метра (са шпілем); ніжняя частка гадзіннікавага механізму размяшчаецца на вышыні 55 м ад зямлі. Пры дыяметры цыферблата ў 7 метраў і даўжыні стрэлак у 2,7 і 4,2 метра, гадзіннік доўгі час лічыўся самым вялікім у свеце.
Гадзіннікавая вежа Вэстмінстэрскага палаца — адзін з самых вядомых сімвалаў Вялікабрытаніі, які часта выкарыстоўваюцца ў рэкламе, кінастужках і г.д. Афіцыйная назва вежы з 2012 — «Вежа Елізаветы» (англ.: the Elizabeth Tower) у гонар 60-годдзя кіравання каралевы Елізаветы II, да гэтага яе называлі просто Гадзіннікавай вежай. Таксама ў віктарыянскую эпоху журналісты клікалі яе Вежай Св. Стэфана па нефармальнай назве самой Палаты Абшчын (назва пайшла ад сапраўднай маленькай вежы Св. Стэфана, якая ўпрыгожвае сам палац)[1].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біг-Бен
- Official website Архівавана 9 ліпеня 2009.