Біньямін Анэкштэйн

Біньямін Анэкштэйн (1 красавіка 1903, Баранавічы — 19 мая 1949,Тэль-Авіў) — палесцінскі і ізраільскі архітэктар.

Біньямін Анэкштэйн
Дата нараджэння 1 красавіка 1903(1903-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1949(1949-05-19) (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працаваў у гарадах Брусель і Тэль-Авіў

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 красавіка 1903 года ў Баранавічах.

Ва ўзросце 19 гадоў перабраўся з бацькамі ў Эрэц-Ісраэль. У 1922 годзе вучыўся ў акадэміі «Бецалель», пасля працаваў як будаўнік, з 1924 года – у архітэктурным бюро Берліна і Пацоўскага[1].

У 1928 вывучаў архітэктуру ў Генце і Бруселі.

Пасля заканчэння навучання ў 1932 годзе ўдзельнічаў у праектаванні грамадскіх будынкаў у Бруселі, у тым ліку прамысловага банка Бельгіі (фр. Banque Industrielle Belge).

Пасля вяртання ў 1932 годзе ў Палестыну пачынае працаваць у архітэктурнай кампаніі Меіра Рубіна ў Іерусаліме.

Прымаў удзел у розных архітэктурна-дызайнерскіх праектах і конкурсах. Сярод яго работ у першай палове 1930-х гадоў цэнтральны гараж аўтобуснай кампаніі «Ха-Маавір» і рабочыя кварталы ў Тэль-Авіве. У 1937 годзе стварыў будынак Яўрэйскага нацыянальнага фонда[2].

У часы Другой сусветнай вайны працаваў у Дэпартаменце грамадскіх работ у Іерусаліме.

Пасля вайны заснаваў уласную фірму, праектаваў грамадскія будынкі[3][4].

Памёр 19 мая 1949 года[5].

Зноскі

  1. The ultimate street signs, historical sites and house numbers | Sign-O-Pedia: Benjamin Anekstein. www.streetsigns.co.il. Праверана 3 красавіка 2024.
  2. Ze'ev Herzog Professor Aharon Kempinski (1939–1994) // Tel Aviv. — 1994-09. — В. 2. — Т. 21. — С. 159–161. — ISSN 0334-4355. — DOI:10.1179/tav.1994.1994.2.159
  3. Idelson House – Tal Eyal Architecture. taleyal.com. Праверана 3 красавіка 2024.
  4. Documentation and Conservation Consultation of Beit Romano (англ.). Mimar Naor Architecture & Conservation. Праверана 3 красавіка 2024.
  5. Maisons Sur Le Sable (des). — éditions de l’éclat. — 458 с. — ISBN 978-2-84162-077-7.