Біргер Персан (шведск.: Birger Persson, таксама выкарыстоўваецца Петэрсан; ? — 1327) — шведскі арыстакрат, каралеўскі райца, галоўны суддзя правінцыі Упланд, сааўтар Упландскага права і бацька св. Брыгіты.

Біргер Персан
шведск.: Birger Persson
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1327[1][2] ці 3 красавіка 1327(1327-04-03)[3]
Месца пахавання
Бацька Peter Israelsson [Finstaätten][d][4]
Маці NN Birgersdatter [Skänkare][d][4]
Жонка Ingeborg Bengtsdotter[d]
Дзеці Брыгіта Шведская, Katarina Birgersdotter[d] і Israel Birgersson[d]

Біяграфія

правіць

Імя Біргера Петэрсана згадваецца каля 1280 года, калі ён стаў рыцарам. У 1285—1291 гадах ён быў каралеўскім райцам, а ў 1293 годзе стаў галоўным суддзёй правінцыі Упланд. На гэтай пасадзе Біргер сістэматызаваў у агульны збор законы некалькіх правінцый.

Біргер Петэрсан быў адным з самых блізкіх паплечнікаў караля Біргера Магнусана. У 1303 годзе разам з архіепіскапам Андрэасам І выступаў арбітрам паміж каралём і яго братам герцагам Эрыкам ў спрэчцы за маёмасць у правінцыі Упланд. У 1317 годзе быў адным з удзельнікаў паўстання супраць караля Магнусана, у выніку якога сталец заняў трохгадовы сын Магнусана Магнус Эрыксан. У 1321 годзе паломнічаў у Авіньён, які тым часам быў рэзідэнцыяй рымскіх папаў. У апошнія гады жыцця Біргер стаў адным з буйнейшых землеўласнікаў Швецыі і адным з найбагацейшых людзей краіны. Біргер Петэрсан памёр 3 красавіка 1327 года і пахаваны ў Упсальскім саборы, яго надмагілле захавалася да нашых дзён.

Зноскі

  1. Birger Petersson — 1917.
  2. Pas L. v. Birger Petersson Finstaätten // Genealogics — 2003.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.