Бісусавая залоза

Бісусавая залоза — орган (разнавіднасць нажной залозы), які размяшчаецца ў назе многіх двухстворкавых малюскаў і служыць для выпрацоўкі арганічнага рэчыва (бісусу) у форме нітак вельмі высокай трываласці, прызначаных для прымацавання жывёлы да субстрату. Орган гамалагічны падэшвеннай залозе бруханогіх малюскаў. У некаторых з двухстворкавых малюскаў, як, напрыклад, у прэснаводных відаўсямейства Unionidae, бісусавая залоза функцыянуе толькі на лічынкавай стадыі[1][2]. Складаюцца ніткі з задубленага бялку, які, па старых дадзеных, падобны з канхіялінам ракавіны малюскаў або з фібрынам шоўку членістаногіх. Па новых геномных дадзеных, бялкі бісусу ставяцца да сямейства калагенаў, хоць некаторыя з іх і ўтрымліваюць фібраінападобныя дамены[3]. Бялковы матэрыял вылучаецца бісусавай залозай у вадкай форме, дубянеючы ў выглядзе нітак ужо пасля траплення ў ваду[4]. У малюскаў роду Pinna такія ніткі могуць дасягаць даўжыні да 20 см, іх таўшчыня пры гэтым складае 18-70 мкм. Колер нітак — жоўты або буры. Ніткі з бісусу прымяняліся ў старажытнасці і ў сярэднявеччы для вырабу тканіны — вісану[2].

Мідыя з роду Mytilus, прымацаваная да паверхні скалы некалькімі выпрацаванымі бісусавай залозай ніткамі

Зноскі

  1. Биссусовая железа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. а б Биссусовая железа // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл. — м: Советская Энциклопедия, 1986.
  3. MytiBase: a knowledgebase of mussel (M. galloprovincialis) transcribed sequences (англ.). BMC Genomics  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 26 мая 2013.
  4. Рупперт Э. Э., Фокс Р. С., Барнс Р. Д., Зоология беспозвоночных: функциональные и эволюционные аспекты. Т. 2: Низшие целомические животные. — М.: Издательский центр «Академия», 2008. — 448 с

Літаратура правіць