Бітбоксінг: мастацтва стварэння бітаў, рытмаў і мелодый пры дапамозе чалавечага рота; сучасная тэхніка бітбоксінга ўключае таксама і мноства іншых спосабаў. «Вакальная пяркусія хіп-хоп культуры».

Вынаходнікам бітбокса лічыцца Даг Фрэш (Doug E. Fresh), аднак аналагічная тэхніка выкарыстоўвалася і раней, напрыклад, у мультфільме «Шпіёнскі запал» (1968). Назва паходзіць ад нефармальнай назвы першых драм-машын (drum machine) — «бітбоксы» (beatboxes, літар. «скрыні рытму»).

Гісторыя правіць

Бітбоксінг з'явіўся ў Нью-Ёрку і распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Сёння бітбоксінг перажывае другое нараджэнне. Пачынальнікамі бітбоксінга былі Даг Фрэш (Doug E. Fresh), Біз Маркі (Biz Markie) і Бафі (Buffy) з «Фет Бойз» (Fat Boys).

1980-я правіць

У гэты час бітбоксінг займаў трывалыя пазіцыі. Магчыма, яго першым запісам варта лічыць «La Di Da Di» Doug’а E. Fresh’а і Slick’а Rick’а. Калі «Fat Boys», сталыя ўскосным чыннікам з'яўлення на святло слова «phat», трапнага пазначэння «агульнай каманднай вагі», запісалі «Stick Em», рэп-кам'юніты і ўсе астатнія адсвяткавалі нараджэнне «цяжкага» вакальнага стылю Buffy. Нават сёння, калі людзі высмейваюць бітбоксінг, яны імітуюць нябожчыка Buffy, пыхкаючы і шумна выдыхаючы паветра ў далоні. Значны ўклад у справу распаўсюджвання бітбоксінга аказалі фільмы «Fat Boys», асабліва «The Disorderlies».

Найбольш яркія прадстаўнікі – гэта Gregg Nice, Ready Rock C з «Will Smith's crew» і The Jock Box з калектыву з назвай «Skinny Boys crew» (Худыя Хлопцы).

1990-я правіць

У канцы дзевяностых бітбоксінг разам з брэйкінгам скаціўся ніжэй андэграўнду. Ён знаходзіўся ў запусценні аж да выпуску «Make the Music 2000» Rahzel’я "the Godfather of Noyze" – першага ў сучаснасці бітбоксінг-альбома. Яго назва адсылае нас да «Make the Music With Your Mouth», аднаму з першых бітбоксінг-трэкаў, запісанаму хіп-хоп прыкалістам Biz’ам Markie. Аднойчы на MTV з'явілася відэа Rahzel «Just a Friend», у якім ён казаў: «Дзяўчынка, у цябе ёсць тое, што мне трэба, але ты сказала, што ён усяго толькі сябар, усяго толькі сябар… О, дзетка, у цябе, у цябе ёсць тое, што мне трэба…». Так Rahzel спрабаваў забяспечыць сабе камерцыйны поспех.

2000-я правіць

У 2002 годзе брытанскі бітбоксер Alex Tew, таксама вядомы як A-Plus, заснаваў найбуйную інтэрактыўную бітбоксінг-супольнасць. Гэты сайт згуляў найважную ролю ў нядаўнім адраджэнні бітбоксінга: ён прамаўтаваў мастацтва ў Інтэрнэце і арганізаваў першы Збор Бітбоксераў (Human Beatbox Convention), якое адбылося ў красавіку 2003 г. Галоўным на HumanBeatbox.com з'яўляецца наяўнасць форумаў, дзе бітбоксеры і небітбоксеры дзеляцца думкамі аб мастацтве імітацыі гукаў.

Асаблівасці бітбоксінга правіць

Бітбоксінг звязаны з мастацтвам стварэння бітаў, рытмаў і мелодый пры дапамозе чалавечага рота. Аднак ён таксама можа ўключаць спеў, вакальны скрэчынг, імітацыю працы з круцёлкамі, гукаў духавых прылад, струн і шмат іншага.

Словы «бітбоксінг», «вакальная пяркусія» і «мультывакальнасць» (multivocalism) часта выкарыстоўваюцца як замена адзін другому, але гэта не так: раней, ды і цяпер, у розных школ бітбоксінга былі розныя тэхнікі і рэпертуары рытмаў — адгэтуль і розныя назовы.

Вакальная пяркусія ў большасці выпадкаў асацыюецца з групамі а-капэла, у той час як «бітбоксінг» і «human beatbox» — тэрміны, звязаныя з хіп-хопам або іншымі гарадскімі музычнымі стылямі. Мультывакальнасць — адносна новы тэрмін, уведзены брытанцам Killa Kela для пазначэння калектыўнага выкарыстання бітбоксінга, спевы, гукавой імітацыі і наогул усяго музычнага, што можа рабіць вакал.

Тэрміналогія правіць

Часта можна сустрэць такія тэрміны як beatboxing, vocal percussion і multivocalism, але гэтыя назовы выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць нейкія асаблівасці ў тэхніцы выканання, рытме і г.д.. Тэрміны beatbox або human beatbox выкарыстоўваюцца, калі кажуць аб хіп-хопе, або аб іншых урбан стылях музыкі. Тэрмін «вакальная пяркусія» найбольш выкарыстоўваецца, калі ёсць згадванне пра а-капэлы. Пра multivocalism успамінаюць, падкрэсліваючы сумесную імітацыю вакалу і гукаў музычных прылад.

Спасылкі правіць