Бітва за Сірт (2015)

Другая бітва за Сірт — частка супрацьстаяння паміж непрызнаным урадам Лівіі і ІДІЛ. Сілы апошніх прысутнічалі ў горадзе з лютага 2015 пасля падзення Нафаліі[8]. Пасля гэтага ўрад у Трыпалі вырашыў адправіць падмацаванне, каб абараніць Сірт[9].

Другая бітва за Сірт
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Sirte2.jpg
Дата 14 сакавіка31 мая 2015[1]
Месца Сірт
Вынік Перамога ІДІЛ
Праціўнікі
Лівія Усеагульны нацыянальны кангрэс Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Ісламская дзяржава
Камандуючыя
Мухамад аль-Аджталь[2]
Сулейман Алі Муса[3]
Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Набіль аль-Анбары
Алі аль-Каркаа
Сілы бакоў
невядома 400-500 баевікоў, 40 бронеаўтамабіляў[4]
Страты
10 забітых[5][6][1] 41 забітых[7][6][1]

БітваПравіць

Бітва пачалася 14 сакавіка 2015 года паміж сіламі Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта і УС Лівіі[10].

18 сакавіка 12 салдат урада Трыпалі былі знішчаны ў баю супраць ісламістаў[11].

25 сакавіка апалчэнцы Ісламскай дзяржавы напалі на кантрольна-прапускны пункт брыгады 166 у 15 кіламетрах на захад ад Сірта, загінулі пяць міліцыянтаў[5].

20 мая баевікі ІДІЛ зноў напалі на брыгаду 166 блізу Сірта, 23 тэрарыста і адзін салдат загінулі[6].

Позна вечарам 28 мая ісламарадыкалы захапілі амаль разбураную авіябазу Гардабія на поўдні Сірта[12][1].

31 мая сілы «Рассвета Лівіі» сышлі са сваіх пазіцый у раёне горада Сірта пасля захопу ІДІЛ тэрыторый на ўсходзе, поўдні і захадзе горада. Як паведамлялася, «Рассвет Лівіі» адступіў на 12 міль на захад ад Сірта[1].

Зноскі

  1. а б в г д Western Officials Alarmed as ISIS Expands Territory in Libya
  2. Combats entre l’EI et Fajr Libya à Syrte. L'Orient-Le Jour. Праверана 22 March 2015.
  3. On the Frontline of Libya's Fight Against the Islamic State. Vice (14 красавіка 2015). Праверана 23 April 2015.
  4. Islamic State's takeover of Nawfaliya highlights increasing risks to oil fields and personnel in Libya's Sirte Basin, janes.com (9 February 2015). Праверана 13 February 2015.
  5. а б ISIS rocket attack kills 5 militiamen in Libya's Sirte (недаступная спасылка). Daily Star (25 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2017. Праверана 23 April 2015.
  6. а б в Libye : violents combats entre l’EI et des miliciens de Fajr Libya près de Syrte
  7. Islamic State fighting in Libya’s Sirte claims at least 19 lives Архівавана 23 чэрвеня 2015.
  8. RFI. Libye: le groupe EI prend le contrôle d’une radio locale à Syrte. RFI (13 лютага 2015). Праверана 22 March 2015.
  9. L'Expression - Le Quotidien - Combats entre jihadistes de l'EI et miliciens à Syrte (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2015. Праверана 22 March 2015.
  10. AFP. Libye - Libye : combats entre jihadistes de l'État islamique et miliciens à Syrte - Jeuneafrique.com - le premier site d'information et d'actualité sur l'Afrique. JEUNEAFRIQUE.COM (15 сакавіка 2015). Праверана 22 March 2015.
  11. Libye: 12 morts dans des combats entre jihadistes de l'EI et miliciens. Праверана 22 March 2015.
  12. ISIL arm in Libya seizes Sirte airport from Tripoli forces