Бітва пад Кушлікамі

Бітва пад Кушлікамі (4 лістапада 1661) -- баявое сутыкненне каля вёскі Кушлікі паблізу Полацка падчас вайны 1654—1667 гадоў. Войскі Рэчы Паспалітай (маршалак Казімір Жаромскі і ваявода Стэфан Чарнецкі) перамаглі войскі Маскоўскай дзяржавы (ваявода Іван Андрэевіч Хаванскі).

Напярэдадні бітвы

правіць
 
Адзін з памятных знакаў на месцы лагера войск Рэчы Паспалітай перад бітвай пад Кушлікамі.

Ход бітвы

правіць

Перад запланаванай атакай рэчыпаспалітаўскіх войск маскоўскае войска пачало арганізавана адступаць з абозу пад прыкрыццём моцнага агню сваёй пяхоты. Правае крыло рэчыпаспалітаўскіх войск (харугвы дывізіі Паўла Сапегі) наткнулася на падрыхтаваных да бою маскоўскіх стралкоў і моцна пацярпела ад іх агню. Тым часам, левае крыло (кавалерыя Жаромскага) хутка адцясніла маскоўскую кавалерыю. Войска Хаванскага двойчы спынялася і стрымлівала націск Жаромскага і Чарнецкага, пакуль тыя не зламалі абарону канчаткова. Войскі Рэчы Паспалітай пераследвалі войскі Хаванскага да самага Полацка, куды ўвайшло каля 3 тысяч салдат Хаванскага.

Літаратура

правіць