Бітва пры Гарні або Гарніская бітва (груз. გარნისის ბრძოლა, туркм.: Garni Söweşi) — бітва паміж войскамі Грузінскага царства і харэзмшаха Джалал ад-Дзіна, што адбылася ў жніўні 1225 года.

Бітва ля крэпасці Гарні
Дата жнівень 1225 года
Месца Гарні (Усходняя Арменія), Грузінскае царства
Вынік Перамога харэзмійскай арміі
Праціўнікі
Грузінскае царства Дзяржава Харэзмшахаў
Камандуючыя
Іванэ Мхаргрдзелі Джэлал ад-Дзін Манкбурны
Сілы бакоў
70.000[1] 10.000[2]
Страты
30.000 невядома

Перадгісторыя

правіць
 
Грузінскае царства і васальныя ўладанні да 1225 года.

Уцякач ад Чынгісхана харэзмшах Джалал ад-Дзін у пачатку 1225 года ўвайшоў у Іранскі Азербайджан. Атабек Узбек (1210—1225) не змог зрабіць яму належнага супраціву, і дзяржава Ільдэгізідаў была знішчана. У Грузіі няветла паставіліся да з’яўлення харэзмійцаў, бо землі Іранскага Азербайджана лічылі зонай свайго ўплыву. Па словах Ібн аль-Асіра, «штодня ў гэтых землях мусульмане падвяргаліся зневажэнню і ганьбе. Грузіны здзяйснялі на іх набегі, нападалі на іх і забіралі ўсё, што хацелі з іх маёмасці»[3].

Пасля захопу Азербайджана (Іранскі Азербайджан) Джалал ад-Дзін вырашыў пачаць вайну супраць Грузіі, ён «не пераставаў казаць: Я хачу здзейсніць паход у краіну курджаў».

У пачатку жніўня 1225 года Джалал ад-Дзін з вялікім войскам уварваўся ў Арменію, блізу крэпасці Гарні яму заступіла шлях грузінскае войска пад камандаваннем Іванэ Мхаргрдзелі.

Сілы бакоў

правіць

Складана вызначыць дакладны лік ваяроў, якія прымалі ўдзел у бітве. У розных крыніцах паказаны розныя, часам амаль што фантастычныя лічбы (асабліва ў грузіна-армянскіх крыніцах). Па араба-персідскіх крыніцах, грузінскае войска складалася з 30[4], 60[5] ці 70[6] тысяч ваяроў. З улікам розных дадзеных пра колькасць войск Грузіі ў розныя перыяды, а таксама цяпер існых паглядаў па пытанні пра колькасць сярэднявечных войск, найболей імаверным здаецца лічба 30 000.

Што да колькасці войск харэзмшаха, то гэта пытанне застаецца адкрытым, звесткі грузіна-армянскіх крыніц пра 140—200-тысячнай арміі харэзмійцаў не вытрымліваюць крытыкі.

Ход бітвы

правіць

Грузінская армія, заняўшы выгадную пазіцыю на ўзвышшы, 2 дні ўхілялася ад бітвы на адкрытай мясцовасці (імаверна, з-за лікавай перавагі праціўніка), таму раніцай наступнага дня Джалал ад-Дзін пачаў штурм вышыні. Цэнтр яго арміі складала конніца, на правым флангу стаялі атрады лучнікаў, а адборныя часткі («Волаты — абаронцы») былі засяроджаны на левым флангу пад камандаваннем Гіяс ад-Дзінa, брата харэзмшаха[7].

Левы фланг арміі харэзмшаха рухаўся хутчэй астатніх, чым скарысталіся грузіны, перадавы полк грузінскай арміі пад кіраўніцтвам братоў Шалвы і Іванэ Тарэлі абрынуўся на левы фланг арміі харэзмшаха і стаў цясніць яго.

Падчас атакі перадавога палка адбыліся падзеі, якія сведчаць пра поўны разлад у кіраўніцтве грузінскага войска. Для далейшага паспяховага наступу камандзіры перадавога палка прасілі дапамогі ў галоўнакамандуючага, але той з асноўным войскам стаяў на месцы. Да харэзмійцаў паступова пачалі паступаць падмацаванні, і становішча перадавога палка стала цяжкім. Па словах грузінскага летапісца, «у абодвух братоў забілі коней, і ім давялося біцца пешымі». Атака падаспелай з цэнтра харэзмійскай конніцы аказалася вырашальнай, і перадавы полк быў пабіты[5], толькі нешматлікія выратаваліся ўцёкамі. Шалва трапіў у палон, а Іванэ быў забіты.

Амаль што здрадлівы ўчынак галоўнакамандуючага (летапісец паясняе гэта варожасцю і зайздрасцю Іванэ Мхаргрдзелі да братоў Тарэлі), гібель перадавога палка і страта двух знакамітых камандзіраў, якія карысталіся выключным аўтарытэтам у арміі, гэтак дэмаралізавала салдатаў асноўнага войска, што яны проста разбегліся[8].

Страты бакоў

правіць

Пра страты арміі харэзмшаха невядома. Сучаснік гэтых падзей Ан-Насаві паведамляе, што грузіны страцілі 4 тыс. чалавек (Ібн ал-Асір называе лічбу 20 тысяч, што здаецца малаімаверным).

Наступствы

правіць

Параза пры Гарні мела выключна негатыўны ўплыў на стан Грузінскага царства. Неўзабаве пасля Гарніскай бітвы армія Джалал ад-Дзіна ўзяла старажытную армянскую сталіцу Двін і стала рухацца да Тбілісі, сталіцы царства. Царыца Русудан пакінула ў горадзе гарнізон пад камандаваннем братоў Мемны і Боца Джакелі, а сама разам з сям’ёй і дваром пераехала ў Кутаісі.

Пасля здрады тбіліскіх мусульман Джалал ад-Дзін узяў горад і жорстка расправіўся не толькі з хрысціянскім, але пазней і з мусульманскім насельніцтвам. Сталіца была спалена і разбурана. Пасля паходу харэзмійцаў краіна апынулася не ў стане супрацьстаяць надыходзячым мангольскім войскам, што прывяло да заваявання царства манголамі ў 1235 годзе.

Крыніцы

правіць
  1. History and coin finds in Armenia: coins from Duin, capital of Armenia (4–13th c.) : inventory of Byzantine and Sasanian coins in Armenia (6–7th c.) by Kh. A. Musheghean, page 14
  2. Alaaddin Ata Melik Cüveyni, Tarih-i Cühangüşa, s. 362
  3. Ибн ал-Асир, Ал-Камил фи-т-тарих («Полный свод истории»). Пер. с араб. П. Г. Булгакова. — Ташкент — Цюрих, 2005. — С. 388.
  4. Джувейни, с. 301
  5. а б ан-Насави, с. 152
  6. Ибн ал-Асир, с. 389
  7. ан-Насави, с. 151
  8. Галстян А. Г. Армянские источники о монголах. М., 1962. С. 33.

Літаратура

правіць

Армянская

правіць

Мусульманская

правіць

Грузінская

правіць