Бітва пры Сен-Кантэне (1914)

Бі́тва пры Сен-Кантэ́не (2930 жніўня 1914 года), вядомая таксама як бітва пры Гюізе — бітва на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны, частка Вялікага адступлення войскаў Антанты.

Бітва пры Сен-Кантэне
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Дата 2930 жніўня 1914 года
Месца Сен-Кантэн, Францыя
Вынік Адступенне французскай арміі
Праціўнікі
 Германская імперыя  Францыя
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Карл фон Бюлаў Сцяг Францыі Шарль Ланрэзак
Сілы бакоў
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 2-я армія Сцяг Францыі 5-я армія
Страты
7 000 загінуўшых 10 000 загінуўшых
2 000 палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей

правіць

У ноч з 26 на 27 жніўня 1914 года пасля Бітвы пры Ле-Като войскі Антанты адышлі да Сен-Кантэну. Паміж працягваючым адступленне Брытанскім экспедыцыйным корпусам і французскай чацвёртай арміяй утварыўся значны разрыў. Французскі галоўнакамандуючы Жофр накіраваў на гэты ўчастак пятую армію пад камандаваннем генерала Ланрэзака з мэтай нанясення контрудару. 28 жніўня армія Ланрэзака, разгарнуўшы фронт, здзейсніла абыходны манеўр з мэтай правесці атаку на Сен-Кантэн у заходнім накірунку. Англійскі галоўнакамандуючы Джон Фрэнч, які імкнуўся ў гэты час толькі да таго, каб захаваць сваё войска, адмовіўся садзейнічаць французам у правядзенні гэтай аперацыі. Карл фон Бюлаў, камандуючы другой германскай арміяй, якая вяла наступленне на гэтым напрамку, даведаўся аб контрудары з папер палоннага французскага афіцэра і падрыхтаваўся да бітвы.

Атака 18-га корпуса пятай арміі на Сен-Кантэн была адбітая, нападаўшыя, панеслі вялікія страты. Тады Ланрэзак загадаў перанесці напрамак наступу на ўсход, у раён Гюіза. Камандуючы 1-ым корпусам Франшэ Д’Эспере, аб’яднаўшы сілы з трох карпусоў, пасля артпадрыхтоўкі пачаў атаку на гэтым участку, на гэты раз паспяховую. Немцы, у тым ліку і гвардзейскі корпус — лепшая часць арміі фон Бюлава — былі вымушаныя адысці.

Аднак развіць гэты поспех аказалася немагчыма. І брытанцы на левым флангу, і 4-я французская армія на правым працягвалі адступаць. Перад арміяй Ланрэзака ўстала пагроза акружэння. Ацаніўшы абстаноўку, Жофр загадаў Ланрэзаку адступіць за Уазу, разбурыўшы за сабой масты. З-за памылкі штабных афіцэраў загад гэты быў атрыманы Ланрэзаком толькі раніцай 30 жніўня. Гэта спазненне, аднак, не было выкарыстана немцамі, паколькі фон Бюлаў наогул не меў дакладнага ўяўлення аб ходзе бітвы: ён паведаміў пра яе ў штаб, як аб перамозе, дадаўшы, што яго армія занадта стамілася, каб пераследваць французаў. Камандуючыя германскімі войскамі, у якіх склалася памылковае ўражанне, што французы ўжо не здольныя супраціўляцца, пакінулі першапачатковы план абыходу праціўніка справа і разгортвалі свае часці на поўдзень, да Марне.

Літаратура

правіць
  • Такман Б. Жнівеньскія пушкі = The Guns of August. — New York: Macmillan Publishers, 1962. — 511 с.