Бія
Бія (паўднёваалт.: Бий-суу; руск.: Би́я) — рака ў Рэспубліцы Алтай і ў Алтайскім краі Расіі. У сутоцы з р. Катунь, утварае раку Об. Даўжыня 301 км, плошча басейна 37 тыс. км². Выцякае з Цялецкага возера. У вярхоўях цячэ ў вузкай даліне, парогамі; ніжэй вусця р. Лебедзь даліна пашыраецца. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Разводдзе працяглае. Сярэдні гадавы расход вады 477 м³/сек (ля г. Бійск). Замярзае ў вярхоўях ў канцы лістапада — пачатку снежня (на асобных участках ледастаў назіраецца не кожны год), у нізоўях ў сярэдзіне лістапада; адкрываецца ў вярхоўях ў пачатку красавіка, у нізоўях у сярэдзіне красавіка. Рэгулярнае суднаходства да г. Бійск, у высокую ваду прыкладна на 200 км ад вусця.
Бія | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 37 000 км² |
Расход вады | 477 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Цялецкае возера |
• Каардынаты | 51°47′12″ пн. ш. 87°14′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Каардынаты | 52°26′04″ пн. ш. 84°59′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 13010100212115100000014 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |