Б’ёрн Жалезнабокі
Б’ёрн Жалезнабокі (стар.-сканд.: Björn Járnsíða, шведск.: Björn Järnsida) — паўлегендарны кароль Швецыі, які жыў прыкладна ў IX стагоддзі[1]. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца першым кіраўніком з новай дынастыі. Напачатку XVIII стагоддзя курган на востраве Мунсё быў названы букіністамі магілай Б’ёрна Жалезнабокага (шведск.: Björn Järnsidas hög, hög паходзіць ад стар.-сканд.: haugr — курган, магільны ўзгорак)[1].
Б’ёрн Жалезнабокі | |
---|---|
букмал: Björn Járnsíða | |
Нараджэнне | IX стагоддзе |
Смерць | невядома |
Месца пахавання | |
Род | Мунсё[d] |
Бацька | Рагнар Лодбрак |
Маці | Аслаўг |
Дзеці | Эрык Б’ёрнсан і Рэфіл Б'ёрнсан[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 859 годзе ён дасягнуў Гібралтара і разрабаваў міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока[2]. Затым іх шлях ляжаў на Балеарскія астравы і ў Праванс. У 862 годзе Б’ёрн вярнуўся ў Брытанію, разарыўшы на зваротным шляху Валенсію[3].
Сага пра Хервёр
правіцьУ «Сазе пра Хервёр», як і ў «Сазе пра Рагнара Лодбраку», гаворыцца, што Эйстэйн Гром быў забіты Б’ёрнам і яго братамі, і што яны заваявалі ўсю Швецыю. Калі памёр Рагнар, яго тытул конунга атрымаў у спадчыну Б’ёрн Жалезнабокі. У яго было двое сыноў, Рэфіл і Эрык Б’ёрнсан, які стаў наступным конунгам Швецыі.
У кіно
правіць- Серыял Вікінгі / Vikings (2013—2014; Ірландыя, Канада) у ролі Б’ёрна ў дзяцінстве Нэйтан О’Тул, у ролі дарослага Б’ёрна Аляксандр Людвіг.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Lagerquist 1997:24
- ↑ Арабы і вікінгі Архівавана 29 красавіка 2015.
- ↑ Напады нарманаў на Іспанію (IX—X стст.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2019. Праверана 24 кастрычніка 2014.
Літаратура
правіць- Lagerquist L. O. Sveriges Regenter, från forntid till nutid.— Stockholm, 1997.— ISBN 91-1-963882-5
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Б’ёрн Жалезнабокі