Вагон-рэстаран
Вагон-рэстаран — чыгуначны вагон, прызначаны для забеспячэння гарачым харчаваннем пасажыраў у падарожжы. Пераважна, уключаецца ў склад пасажырскіх цягнікоў.
Гісторыя з’яўлення
правіцьВыпуск вагонаў-рэстаранаў ўпершыню пачаты кампаніяй «Пульман» Джорджа Пульмана ў 1867 годзе.
Канструктыўныя асаблівасці
правіцьВагон-рэстаран, звычайна, мае цэльнаметалічны кузаў, тыпавыя для пасажырскіх вагонаў хадавыя часткі, тармазное і аўтасчэпнае абсталяванне, а таксама салон, у якім размешчаны сталы і буфет, кухоннае і дапаможныя памяшканні. Кухоннае аддзяленне для падрыхтоўкі гарачай ежы абсталявана плітой з вадкапаліўным ці электрычным ацяпленнем. У вагоне-рэстаране ўстаноўлена халадзільнае абсталяванне для захоўвання прадуктаў, ахладжэння паўфабрыкатаў і прыгатавання харчовага лёду. Прадугледжаны паасобныя сістэмы водазабеспячэння кухоннага аддзялення і умывальнага памяшкання. Вагон-рэстаран абсталяваны сістэмай кандыцыянавання паветра і вадзяным ацяпленнем з камбінаваным электравугальным катлом. Электразабеспячэнне — індывідуальнае (ад падвагоннага генератара) або цэнтралізаванае (ад кантактнай сеткі).
Гл. таксама
правіцьДля паляпшэння артыкула па чыгуначным транспарце пажадана |