Ваджрая́на (санскрыт: वज्रयान «дыяментавая калясніца», або «непарушная калясніца») — тантрычная форма будызму, што паходзіць ад махаяны. Найлепей прадстаўлена ў тыбецкім будызме, а таксама ў некаторых гістарычных будысцкіх школах Кітая і Японіі.

Ваджра — сімвал ваджраяны

ГісторыяПравіць

Хаця прыхільнікі ваджраяны адносяць яе ўзнікненне да часоў Гаўтамы Буды, тантрычны будызм сфарміраваўся на паўночным усходзе Індыі не раней за IVVIII стст. Яго сімвалам стала ваджра, рытуальная зброя, якая ўзгадвалася ў Рыгведзе. Першаснымі распаўсюджвальнікамі ваджраяны былі махасідхі, вандроўныя філосафы, што крытыкавалі традыцыйных будысцкіх святароў.

У VII — VIII стст. індыйскія місіянеры Субхакарасімха, Ваджрабодхі и Амагхаваджра распаўсюдзілі тантрычную традыцыю ў Кітаі, дзе яна стала вядома як чжэньян («сапраўная мантра») і карысталася значным уплывам на вернікаў да ўсталявання дынастыі Сун. Японскі манах Кукай прынёс яе з Сіяня на радзіму і заснаваў там школу сінгон. Яе цэнтрам быў кляштарны комплекс Негора-дзі, разрабаваны Таётомі Хідэёсі ў 1585 г.

У VIII ст. Падмасамбхава, паўночнаіндыйскі настаўнік ваджраяны, заснаваў у Тыбеце першы будысцкі кляштар Сам’е. Лічыцца, што погляды Падмасамбхавы пазней развівала тыбецкая школа ньінгма. Значны ўплыў ваджраяны таксама зведалі прыхільнікі тыбецкіх школ сак’я, каг’ю і гелуг.

АсаблівасціПравіць

Ваджраяна запазычыла з класічнай махаяны абавязковы намечаны вынік сакральных дзеянняў і метады (упая) яго дасягнення. Такім вынікам для верніка з'яўляецца стан Буды на карысць усіх жывых істот, а метадамі — тантрычныя практыкі, у тым ліку рытуальныя дзеянні, медытацыя і ёга. На вышэйшых тантрычных узроўнях знікае ілюзорная дваістасць бачнасці навакольнага свету і яго рэчаіснай пустаты.

Хаця прыхільнікі ваджраяны развіваюць рэлігійную адукацыю, яны лічаць, што перадача вучэння ад настаўніка да вучня мажліва галоўным чынам праз ініцыяцыю і прысвячэнне. Апошняе важна таму, што непасвечаны рызыкуе пры выбары шляху да стану Буды. Такім чынам, у ваджраяне вызначальная роля належыць настаўніку, а не пісьмовай традыцыі. Разам з гэтым, у тыбецкім будызме шырока распаўсюджана таемная сімвалічная мова, што павінна схаваць праўду ад непасвечаных. Інтэрпрэтацыя таемных формул і сімвалаў адрозніваецца ў залежнасці ад школы.

СпасылкіПравіць