Таётомі Хідэёсі (1536, правінцыя Авары (цяпер — прэфектура Айты (прэфектура), Японія) — 18 верасня 1598, Кіёта, Японія) — японскі ваенны і палітычны дзеяч, аб’яднальнік Японіі.
Таётомі Хідэёсі |
---|
яп.: 豊臣秀吉 |
|
|
Папярэднік |
Konoe Sakihisa[d] |
Пераемнік |
Toyotomi Hidetsugu[d] |
|
Пераемнік |
Такугава Іэясу |
Нараджэнне |
17 сакавіка 1537
|
Смерць |
18 верасня 1598(1598-09-18)[1][2][…] (61 год)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Q11518060?, Hashiba clan[d] і Toyotomi clan[d] |
Бацька |
Кінасіта Яэмон[d] |
Маці |
Ōmandokoro[d] |
Жонка |
Кадай-ін[d], Ёда-дона[d], Кёдоку Тацука[d], Kai-hime[d], Канамаэ[d], Minami Dono[d], Minami no Tsubone[d], Maa-hime[d], Himeji Dono[d], Hirosawa no Tsubone[d], Getsukei'in[d], En'yū-in[d] і Sanjō-dono[d] |
Дзеці |
Таётомі Хідэёры, Toyotomi Tsurumatsu[d] і Хашыба Хідэкацу[d] |
Веравызнанне |
сінтаізм |
Аўтограф |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў правінцыі Овары (сучасная прэфектура Айці). У маладыя гады, жадаючы стаць самураем, ён наймаўся на службу да некалькіх военачальнікаў, пакуль канчаткова не далучыўся да Ода Набунага (1554). Апошні ўзвысіў Хідэёсі да рангу генерала за яго бліскучы розум. Сярод подзвігаў, якія зрабілі былога сялянскага сына папулярным у асяроддзі салдат, называюць фарсіраванае («за адну ноч») будаўніцтва замка Суномата (1566), прыкрыццё тылоў ў бітве пры Канагасакі (1570), «водны штурм» замка Такамацу (1582). У 1583 годзе, пасля гібелі Ода Набунага ў храме Ханодзі ад рук мяцежніка Акэці Міцухідэ, Хідэёсі фактычна ўзурпаваў ўсю паўнату ўлады свайго гаспадара. Атрымаўшы ад імператара пасаду рэгента-кампаку (1585) і «вялікага міністра» (дайдзё-дайдзін, 1586), а таксама прозвішча арыстакратычнага роду Таётомі, ён аб’яднаў раздробленыя «дзяржавы» Японіі пад сваёй уладай (1591). Хідэёсі склаў агульнаяпонскі зямельны кадастр, які стаў падставай для падаткаабкладання насельніцтва на працягу наступных трох стагоддзяў, а таксама правёў канфіскацыю ўсёй наяўнай у сялян і мяшчан зброі, падзяліўшы японскае грамадства на адміністратараў з асяроддзя вайскоўцаў і грамадзянскіх падначаленых. Яго праўленне адзначылася забаронай хрысціянства ў Японіі (1587) і агрэсіяй супраць Карэі і Кітая (1592—1598).
Зноскі